«Ахова птушак Бацькаўшчыны» падарыла Гомелю графіці
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» падарыла Гомелю незвычайнае графіці, эскіз якога падрыхтаваў мастак Алесь Благій, а нанясенне на сцяну школы выканаў мастак Яўген Сасюра.
На мурале – 20 відаў птушак: так і хочацца спыніцца, каб знайсці іх усе. А пасля – шукаць гэтых і іншых птушак у дзікай прыродзе, іншым словам – бёрдвочыць!
Мурал – частка ініцыятывы «Будзь здаровы з птушкамі!», якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Другие новости
Александр Лукашенко одобрил проект поправок в Договор о Таможенном кодексе ЕАЭС
20.10.2026
КГК выявил завышения стоимости строительства сельскохозяйственных объектов в Гомельской области
20.10.2026
Кто в Беларуси может открывать благотворительные счета на лечение, рассказали в Минюсте
20.10.2026
Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью
20.10.2026
В Беларуси расширяется количество зарядных станций для электромобилей
20.10.2026
30 лет созидания и развития: 19 октября 1996 года состоялось I Всебелорусское народное собрание
19.10.2026