Сетка «Одноклассники» – цяпер i на беларускай мове
«Одноклассники» атрымалі лакалізацыю на 15-ю мову: сацыяльная сетка прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала даступная карыстальнікам на ўсіх платформах: у дэсктопнай і мабільнай версіях сацсеткі, а таксама ў мабільных праграмах ОК на iOS і Android.
Лакалізацыя сінхранізуецца на ўсіх платформах. Пасля ўключэння на любой з прылад беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх астатніх версіях ОК карыстальніка.
Для лакалізацыі было перакладзена больш за 100 тысяч слоў. Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і логіку работы часткі сэрвісаў – напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «усміхніся», «цеплыня», «цацка» і іншых. Пасля ўключэння новай мовы паведамленні, у тым ліку па электроннай пошце, таксама прыходзяць па-беларуску. Цікава, што самым кароткім словам у інтэрфейсе аказалася «ў», а самым доўгім — «канфідэнцыяльнасць».
Беларусь – другая краіна пасля Расіі па колькасці карыстальнікаў ОК: штомесячна сацыяльную сетку тут наведваюць 2,7 млн карыстальнікаў, гэта значыць, практычна кожны трэці жыхар рэспублікі. Ядро сацсеткі – гэта людзі 25-45 гадоў. Сярод маладой аўдыторыі карыстаецца папулярнасцю відэакантэнт – шоў з зоркамі і кіберспартыўныя стрымы, а таксама гульні. У 2018 годзе лічба праглядаў ролікаў і трансляцый у беларускіх карыстальнікаў, уключаючы стрымы ў OK Live, дасягнула 1 млрд. у месяц.
Па дадзеных сацыялагічнага апытання, «Одноклассники» – адначасова самая папулярная сацыяльная сетка і самы вялікі па колькасці наведвальнікаў анлайн-рэсурс у краіне: 68,8% карыстальнікаў сацсетак заявілі, што заходзяць менавіта ў ОК. У якасці любімага інтэрнэт-рэсурса беларусы таксама часцей за ўсё называюць «Одноклассники» (11,6%).
Другие новости
Как договориться с организмом осенью: 9 шагов к контролю над аппетитом
05.10.2026
От чего зависит размер пенсии, рассказали в Минтруда
04.10.2026
Тарелка раздора: как найти баланс между правильным питанием и семейным счастьем
04.10.2026
Изделия для ювелирных гурманов и госнаграды. Делегация из Якутии оценила возможности "Кристалла" в Гомеле
04.10.2026
9 октября во Дворце Румянцевых и Паскевичей откроется выставка "XX век начинается. Модерн в оформлении книги"
04.10.2026
В Гомеле в кинотеатре имени М.И. Калинина состоится предпремьерный показ фильма "Волчок"
03.10.2026