Тыдзень роднай мовы адзначаецца ў ГДУ імя Ф. Скарыны
З 18 па 24 лютага Беларусь адзначае тыдзень роднай мовы. Па традыцыі, міжнародную акцыю падтрымаў ГДУ імя Ф. Скарыны, паведамляюць «Гомельские ведомости». Менавіта тут, у сценах буйнейшай вышэйшай установы адукацыі Гомельшчыны, вядзецца падрыхтоўка кваліфікаваных моваведаў. Адна з задач моладзі – прапагандаваць самабытную і мілагучную, песенную і паэтычную мову сінявокай Беларусі.
Яе багацце і каларыт змогуць ацаніць студэнты і выкладчыкі ўсіх факультэтаў універсітэта. Для іх арганізавана серыя татальных дыктовак па творах сучасных беларускіх аўтараў, конкурс чытальнікаў, тэатралізаваная літаратурна-музычная кампазіцыя “Родная мова – Айчыны аснова”, арыгінальны творчы праект “Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…”.
На працягу тыдня пройдуць пасяджэнні літаратурнага гуртка “К.Л.У.М.Б.А.”, а таксама анлайн-віктарыны на веданне беларускіх слоў. Заданні віктарын патрабуюць правільнага перакладу на рускую мову такіх цікавых слоў, як дыван, апалонік, канюшына, шыпшына, патэльня, конік, немаўля, гасцінец, ветразь, ровер, знічка і інш.
Кульмінацыяй адукацыйна-патрыятычнай акцыі стане флэш-моб “Любі і ведай родную мову”, падчас якога кожны жадаючы зможа прадэманстраваць сваё асабістае майстэрства валодання беларускай мовай.
Другие новости
Народные приметы и запреты: что можно и нельзя делать 5 ноября
04.11.2026
Что изменится в строительной отрасли Беларуси в 2027 году
04.11.2026
Андрей Кривоносов: Беларусь готова к диалогу со всеми, кто откажется от враждебных намерений
04.11.2026
Алла Смоляк: эффективная евразийская архитектура безопасности может быть сформирована только на принципах равноправия
04.11.2026
Куда сходить в ноябре: концерты Гомельской областной филармонии
04.11.2026
Людмила Сапего: «Судьба мира зависит от мира в Евразии»
04.11.2026